Расейцы заявілі, што не кантралююць некалькі вёсак у Курскай вобласці
12- 7.08.2024, 9:58
- 13,830
Z-каналы запанікавалі.
Расейскія Z-паблікі заявілі, што УСУ занялі населеныя пункты Нікалаева-Дар'іна, Дар'іна і Свярдлікава ў Суджанскім раёне Курскай вобласці, паведамляе УНІАН.
Як піша Астра са спасылкай на некалькі Z-рэсурсаў, "захоўваецца цяжкая сітуацыя" ў Суджанскім раёне. На паўночна-заходнім участку падраздзяленні УСУ нібыта занялі населеныя пункты Нікалаева-Дар'іна, Дар'іна і Свярдлікава.
Лінія кантролю на трасе Рыльск - Суджа дакладна невядомая. Паводле версіі расейцаў, на паўднёвы ўсход УСУ нібы змаглі пашырыць зону кантролю па трасе 38К-004, прасунуўшыся ў кірунку заходняга прыгарада Суджы – Ганчароўкі. З непацверджаных звестках, у населеным пункце працягваюцца баі.
«Напружаная сітуацыя захоўваецца на хутары Алешня - там расейскія вайскоўцы практычна ў поўным абллозе вядуць разлютаваныя баі з незлічоным супраціўнікам. Паводле папярэдняй інфармацыі, усяго на падкантрольнай УСУ тэрыторыі Курскай вобласці знаходзіцца да 400 чальцоў украінскіх фармаванняў», - піша канал.
Расейцы таксама сцвярджаюць, што ўкраінскае камандаванне нібыта працягвае перакідваць рэзервы. Таксама суполкі заявілі, што фіксуецца вялікая колькасць украінскіх фармаванняў у Юнакаўцы, адкуль яны праз Басоўку накіроўваюцца ў Свярдлікава або ў бок Ганчароўкі.
Канал «Рыбар» заяўляе, што ўсяго ўздоўж мяжы камандаванне УСУ засяродзіла да дзвюх тысяч чальцоў украінскіх фармаванняў. Часткова гэтую інфармацыю пацвярджае канал «Аператыўныя зводкі».
«Сябры, тое, што яны пракраліся ў Свярдлікава, гэта праўда, у мяне тамака жывуць радня і аднакласніца», - сцвярджае жыхарка Курскай вобласці.
Тым часам у курскіх пабліках і каналах расце колькасць публікацый з просьбай знайсці і дапамагчы вывезці сваякоў з населеных пунктаў, якія, паводле звестак мясцовых жыхароў, засталіся без сувязі.
Са слоў сваячкі жыхароў Свярдлікава ў Суджанскім раёне, з якой раней паразмаўляла ASTRA, там дагэтуль застаюцца яе бабуля з дзядулем. Сувязі з імі няма, у населеным пункце адсутнічае святло, вада і газ. Выехаць, паводле ейных слоў, змаглі не ўсе, а тыя, хто ўсё ж здолеў выбрацца з атакаванай вёскі, выязджалі на ўласных аўтамабілях.