7 жнiўня 2024, Серада, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адна афрыканская краіна разарвала дыпламатычныя стасункі з Украінай

17
Яшчэ адна афрыканская краіна разарвала дыпламатычныя стасункі з Украінай

Следам за Малі.

Нігер "неадкладна" разрывае дыпламатычныя стасункі з Украінай праз падтрымку Кіевам "тэрарыстычных груповак", паведаміў прадстаўнік урада рэспублікі Амаду Абдраман, заўважыў сайт The Moscow Times.

Паводле ягоных слоў, такую пастанову ўлады Нігера прынялі пасля заявы прадстаўніка ўкраінскай ваеннай выведкі Андрэя Юсава аб тым, што Кіеў дапамог паўстанцам-туарэгам у Малі арганізаваць ваенную аперацыю супраць наймітаў ПВК "Вагнер".

Абдраман падкрэсліў, што Нігер разрывае дыпламатычныя стасункі з Украінай на знак у салідарнасці з урадам і народам Малі. Ва ўрадзе краіны таксама паабяцалі звярнуцца ў Раду бяспекі ААН для вынясення пастановы "з нагоды ўкраінскай агрэсіі і яе спонсараў".

Улады Малі абвясцілі аб разрыве дыпламатычных стасункаў з Украінай 5 жніўня, патлумачыўшы гэта тым, што Кіеў падтрымлівае паўстанцаў-туарэгаў.

"Дзеянні ўкраінскіх уладаў парушаюць суверэнітэт Малі, выходзяць за рамкі замежнага ўмяшання, якое само па сабе годна асуджэння, і маюць відавочную агрэсію ў дачыненні да Малі і падтрымку міжнароднага тэрарызму", - гаварылася ў заяве ўрада краіны.

Пры гэтым улады Малі падкрэслілі, што да гэтага прытрымліваліся нейтральнай пазіцыі ў раскйска-ўкраінскім канфлікце, але цяпер разглядаюць прыроду кіеўскіх уладаў "неанацысцкай і злачыннай".

Заява ўладаў Малі прагучала на фоне афрыканскага турнэ кіраўніка ўкраінскага МЗСа Дзмітрыя Кулебы, у рамках якога ён наведае Малаві, Замбію і Маўрыкій. Падчас перамоў Кулеба збіраецца абмеркаваць удзел афрыканскіх дзяржаў "у глабальных намаганнях у аднаўленні справядлівага міру для Украіны і свету".

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках