7 жнiўня 2024, Серада, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сёння-заўтра ўбачым цікавыя падзеі»

2
«Сёння-заўтра ўбачым цікавыя падзеі»

Адну задачу прарыў УСУ ў Курскай вобласці ўжо выканаў.

Украінскі ваенны экспэрт Міхаіл Жырахаў у эфіры Radio NV расказаў, якія задачы можа выконваць прарыў у Курскай вобласці.

Ён адзначыў, што зараз няма афіцыйнай інфармацыі наконт гэтага прарыву, а ёсць толькі паведамленні ад Z-блогераў у Тэлеграм-каналах. Паводле ягоных слоў, калі ёсць пэўныя задумкі нашага камандавання, то мы "сёння-заўтра ўбачым некалькі цікавых падзей".

“Цяпер фактычна, Украіна, Узброеныя сілы не прызнаюць, што мы ваюем на тэрыторыі Курскай вобласці. Вядома, пра нейкія моманты можна чыста тэарэтычна падумаць, для чаго гэтая аперацыя, але я баюся, што гэта будзе не тое, што плануецца і што зараз выконваем”, - растлумачыў экспэрт.

Жырахаў дадаў, што адна з задач "рэйду" можа быць адцягванне расейскіх сіл:

“Зноў жа, з маіх неафіцыйных звестак з-пад Северска сёння ноччу частка расейцаў сышла. І паводле звестак нашай выведкі, яны гавораць, што іх перакідваюць у Курскую вобласць. Учора мала расейцы выкарыстоўвалі КАБы, практычна іх не было на некаторых кірунках. Але ўвечары яны нанеслі артылерыйскія ўдары для таго, каб прыкрыць адыход гэтых фармаванняў. Таму, я думаю, што прынамсі адну задачу гэты прарыў ужо выканаў».

Таксама ён выказаўся наконт адмовы ГУР каментаваць гэтыя падзеі на Куршчыне, з нататкай, што гэта дакладна не РДК, якія ваююць у складзе УСУ:

“[Гэта] дае разуменне таго, што для РДК больш родным з'яўляецца Белгарадшчына і таму з вялікай дзеллю імавернасці можна чакаць, што яны вернуцца па старых слядах”.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках