7 жнiўня 2024, Серада, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баі ў Курскай вобласці зафіксавалі на карце пажараў NASA

Баі ў Курскай вобласці зафіксавалі на карце пажараў NASA

Спадарожнікі паказалі мноства асяродкаў.

Баі ў Курскай вобласці РФ, дзе на апублікаваных кадрах бачная пашкоджаная і кінутая бранятэхніка, былі зафіксаваныя і на карце пажараў NASA. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Паведамляецца, што спадарожнікавыя сістэмы адсочвання пажараў на паверхні планеты фіксуюць мноства асяродкаў узгаранняў у Курскай вобласці.

Са звестак журналістаў, Сілы абароны Украіны занялі некалькі населеных пунктаў у РФ. Расейскія СМІ сцвярджалі, што УСУ занялі шэраг населеных пунктаў у Суджанскім раёне Курскай вобласці. У мясцовых інфармацыйных крыніцах - дзясяткі паведамленняў аб тым, што эвакуацыя не праводзіцца, а жыхары памежных з Украінай раёнаў засталіся без сувязі і электрычнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках