Абвінавачанага ў забойстве беларускі ў Варшаве прызналі адэкватным
- 7.08.2024, 12:41
- 2,986
Яго чакае суд.
Вырак павінны абвясціць 9 жніўня. Экспэрты прызналі, што падазраваны з'яўляецца адэкватным і здольны паўстаць перад судом. Пра гэта «Белсату» распавёў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба.
«Атрыманая экспэртная выснова ад псіхіятраў, псіхолага і сэксолага, у якім змяшчаецца выснова аб тым, што падазраваны з'яўляецца адэкватным і можа прымаць удзел у дасудовым разглядзе, а таксама ў судовых пасяджэннях.
Пры гэтым экспэрты не ставяць пад сумнеў ягоны стан адэкватнасці і не ўстанавілі, што быў момант або абмежаванне яго адлэкватнасці. Так што ён будзе адказваць перад судом. Ён не з'яўляецца псіхічна хворым», - сказаў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы.
25-гадовая Ліза была згвалтаваная і забітая ў цэнтры Варшавы ўночы 25 лютага. У гэтым абвінавачваюць 23-гадовага Дарыяна С., якога затрымалі неўзабаве пасля здарэння. У яго дома знайшлі асабістыя рэчы Лізы.
Паводле папярэдніх звестак, нападнік прыставіў нож да горла Лізы, згвалтаваў яе і душыў, а потым кінуў без прытомнасці на зямлі. Толькі раніцай яе знайшлі людзі, аднак выратаваць дзяўчыну не ўдалося. Яна знаходзілася ў цяжкім стане ў рэанімацыі, а 1 сакавіка памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.
Лізу пахавалі на Паўночных могілках у Варшаве.