7 жнiўня 2024, Серада, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сцяпан Папоў: Ліцвіновіч - не асоба, а толькі інструмент

8
Сцяпан Папоў: Ліцвіновіч - не асоба, а толькі інструмент
ІВАН ЛІЦВІНОВІЧ

Свабодны спартовец расказаў пра дыктатуру ў камандзе беларускіх батутыстаў.

Чэмпіён свету, Еўропы і Еўрапейскіх гульняў, уладальнік сусветнага дыплома FairPlay Сцяпан Папоў у 2020-м падтрымаў пратэсты, а ў 2022-м адкрыта выступіў супраць вайны ва Украіне.

У інтэрв'ю сайту Charter97.org свабодны спартовец пракаментаваў пастанову чэмпіёна Алімпіяды-2024, беларускага батутыста Івана Ліцвіновіча не выказвацца пра сітуацыю ў Беларусі.

- Быў паказальны момант, калі нямецкі журналіст злавіў батутыста Івана Ліцвіновіча і спытаў, што ён думае пра Лукашэнку. Той адрэагаваў, маўляў, "гэта правакацыя", "спорт па-за палітыкай". Што вы думаеце пра гэта?

- Яны ўсе запалоханыя. Я ведаю шмат батутыстаў і ў курсе, як там усё адбываецца. І масажыст там наш працаваў. Ён пад такім уражаннем ад іх галоўнай трэнеркі Вольгі Уласавай. Гэта проста дыктатар.

Бывала, што нехта там спудлаваў са спартоўцаў, дык яна ўсю каманду на пяць дзён дзён без тэлефонаў закрывала ў пакоях. Нікога з тэрыторыі не адпускала. З Уласавай дамовіцца можна, калі толькі "легчы" пад яе.

Тым больш, што батут - гэта такі від спорту, дзе ліцэнзію заваяваў Ліцвіновіч, а паехаць можа кожны іншы спартовец. Яны гэта ведаюць, у іх 2-3 спартоўцы ёсць моцныя, і ўсе яны вымушаны Уласавай падпарадкоўвацца.

Ліцвіновіч - не асоба, а проста інструмент у руках гэтай дыктатуры. Скажу, што гэта добра для выніку. Такая постсавецкая сістэма дае вынікі. Але людзей у ёй прыгнятаюць, знішчаюць асобу.

Вось Уласава іх маральна знішчае, яны не могуць яе не паслухацца ні ў чым (ежы, свабодзе, сваім тэлефоне). Еш, спі, трэніруйся - і ніякіх пярэчанняў у адказ. Вынікі ёсць - золата, срэбра. Яна гадуе такіх «інкубатарных» дзяцей.

Дыктатура Лукашэнкі пакрывае такіх, як Уласава. Медаль паказаў - і рукі ў яе развязаныя, яна можа рабіць з імі, што хоча.

У нас і ў дзюдо было так, калі я трэніраваўся. Усюды ставяць людзей, якія будуць займацца такім ціскам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках