7 жнiўня 2024, Серада, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску знайшлі астанкі пенсіянера, які знік 15 гадоў таму

1
У Менску знайшлі астанкі пенсіянера, які знік 15 гадоў таму

Яго не шукалі нават сваякі.

У Менску знайшлі астанкі пенсіянера, які загінуў 15 гадоў таму: пасля сваркі яго расчляніў і закапаў былы зяць, а потым атрымліваў пенсію мужчыны з ягоным пашпартам, распавялі ў МУС.

Супрацоўнікі сталічнага вышуку выкрылі серыю злачынстваў, учыненых у дачыненні да паджылага менчука.

Летась міліцыянты затрымалі былога мужа ягонай дачкі, які на працягу некалькіх гадоў хадзіў на пошту і незаконна атрымліваў замест мужчыны пенсію з ягоным пашпартам. Тады суд прызнаў фігуранта вінаватым у махлярстве і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Між тым устанавіць, дзе знаходзіцца законны ўладальнік пашпарта, не ўдалося. Сам пенсіянер на сувязь з міліцыяй не выходзіў, а размовы са сваякамі спыніў не менш за дзесяць гадоў таму. Блізкія не заяўлялі аб ягоным знікненні, тлумачачы гэта тым, што мужчына 1930 года нараджэння і раней надоўга сыходзіў з дому.

Тым не менш па факце невядомага знікнення менчука была распачатая крымінальная справа і распачатыя пошукі. У працэсе апыталі былога зяця зніклага, які прызнаўся: пенсіянер загінуў блізу 15 гадоў таму ў менскай кватэры ў выніку сваркі, якая здарылася паміж імі. Замятаючы сляды, фігурант расчляніў цела на шэсць частак і закапаў у парку недалёка ад дома.

Там учынілі раскопкі з тэхнікай, залучэнням кінолага ГУУС са службовым сабакам. У канцы ліпеня былі знойдзены астанкі ахвяры, іх накіравалі на экспэртызу.

56-гадовы былы зяць загінулага прызнаў сваю віну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках