7 жнiўня 2024, Серада, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расейскія вайскоўцы патрапілі ў аблогу ў Курскай вобласці

9
СМІ: Расейскія вайскоўцы патрапілі ў аблогу ў Курскай вобласці

Новыя падрабязнасці наступу УСУ.

Узброеныя сілы Украіны (УСУ), якія прарваліся напярэдадні на тэрыторыю Курскай вобласці РФ, прасунуліся не менш як на 15 кіламетраў углыб рэгіёну і маглі заняць да 11 населеных пунктаў, паведамляюць расейскія праваенныя тэлеграм-каналы.

Са звестак былога супрацоўніка прэс-службы Мінабароны, аўтара пабліка «Рыбар» Міхаіла Звінчука, пад кантролем УСУ да 1 гадзіны ночы 7 жніўня знаходзіліся Мікалаева-Дар'іна, Дар'іна і Свярдлікава.

Тэлеграм-канал «Два маёры» піша, што ўкраінскія войскі прысутнічалі ў 11 населеных пунктах: гэта Любімаўка, Абухоўка, Пакроўскае, Зялёны Шлях, Тоўсты Луг, Ніжні Клін, Нікалаева-Дар'іна, Дар'іна, Свярдлікава, Лебядзёўка.

Са звестак «Рыбара», усяго на захопленых тэрыторыях Курскай вобласці УСУ засяродзілі да 400 байцоў. Цяпер баі ідуць у Ганчароўцы, а таксама хутары Алешня, дзе «расейскія вайскоўцы знаходзяцца практычна ў поўнай аблозе» і змагаюцца з украінскімі сіламі, якія маюць колькасную перавагу, удакладніў Звінчук. Шырыня фронту, паводле ягоных ацэнак, складае амаль 10 кіламетраў.

Ён дадаў, што камандаванне УСУ працягвае перакідваць рэзервы ў Курскую вобласць: буйная колькасць ўкраінскіх войскаў фіксуецца ў Юнакоўцы, адкуль яны накіроўваюцца ў Свердлікава і Ганчароўку. Паводле ягоных звестак, усяго ўздоўж мяжы УСУ засяродзілі да 2000 байцоў. Звінчук выказаў меркаванне, што баі на гэтым участку будуць ісці "яшчэ як мінімум некалькі дзён" і ўкраінскія вайскоўцы паспрабуюць пашырыць зону кантролю.

«З раніцы супраціўнік працягнуў развіваць свой наступ, - піша канал «Два маёры». - Сумарнае прасоўванне за крыху больш, чым за дзень склала прыкладна 15 км. Пры гэтым супраціўнік працягвае ўводзіць у прарыў усё новыя і новыя батальёны. 22-я механізаваная брыгада УСУ ўжо цалкам увайшла на нашу тэрыторыю».

Крыніцы канала паведамляюць, што цяжкая абстаноўка захоўваецца ў хутары Алешня, дзе былі ўзяты расейскія апорныя пункты. У гэтых раёнах да ночы замацаваліся ад 150 да 200 украінскіх вайскоўцаў і да 15 адзінак тэхнікі. Агулам УСУ падцягнулі да мяжы як мінімум адзін мотапяхотны батальён, да 2000 асабовага складу ў якасці другога эшалона.

Абедзве суполкі сцвярджаюць, што УСУ дыстанцыйна замінавалі трасу Суджа - Беліца. Мясцовыя жыхары ратуюцца ўцёкамі. У адміністрацыі Суджанскага раёна напярэдадні паведамілі ТАСС, што эвакуацыі перашкаджаюць абстрэлы. У Суджы няма электрычнасці. Людзі не могуць звязацца з блізкімі і працягваюць прасіць аб дапамозе ў чатах і сацсетках. «Хто сам з'ехаў, тыя і эвакуаваліся. А ляжачыя хворыя, што рабіць? Можа сёння нехта будзе выязджаць з гэтага кашмару, трэба ўзяць з сабой маіх траіх сваякоў, сядзяць у сутарэнні на Завадской, заплацім колькі трэба і нават больш», — пішуць у групу «Падслухана Суджа».

Са звестак тэлеграм-канала «Арханёл спецназа», за ноч УСУ ўвялі ў бой да двух батальёнаў, занялі Дар'еўку, Гогвлеўку, Свярдлікава, актыўна выкарыстоўваюць артылерыю і прасоўваюцца ў бок Суджы. Адной з мэт вылазкі аўтар суполкі называе знішчэнне газавымяральнай станцыі «Суджа» для спынення экспарту расейскага газу ў Еўропу. Акрамя таго, ён звяртае ўвагу, што за 90 км ад Суджы знаходзіцца Курчатаўская АЭС.

«Ваенкар» Яўген Паддубны паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы «працягваюць падцягваць буйныя сілы да пярэдняга краю, насычаць раён баявых дзеянняў сродкамі СПА і РЭБ». «УСУ мяркуючы з усяго сур'ёзна плануюць развіваць наступі не пакідаюць спробы ўтрымаць частку нашай тэрыторыі. Становішча складанае», - дадаў ён.

З падлікаў «Агенцтва», падчас баёў Расея страціла два танкі Т-62М, два седлавыя цягачы КАМАЗ 65221-22 і гелікаптэр Ка-52, а Украіна — ЗРК «Бук-М1», два бронеаўтамабілі Cougar H і БТР Stryker ESV з мінным тралам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках