7 жнiўня 2024, Серада, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР: Лідар будучага вайсковага бунту ў РФ знаходзіцца ва Украіне

1
ГУР: Лідар будучага вайсковага бунту ў РФ знаходзіцца ва Украіне

Аб папярэднім бунце Прыгожына ўкраінская выведка ведала за паўгода.

Для таго, каб у Расеі пачаўся новы вайсковы бунт, патрэбны лідар на месцы. Адзін з іх зараз знаходзіцца ва Украіне, паведаміў кіраўнік Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў падчас выступу перад выпускнікамі KSE, піша Forbes.

«Калі казаць пра ўмоўныя бунты этнічных груп, для гэтага патрэбны лідар на месцы. Ёсць добры лідар, ён знаходзіцца ў нас, але набывае досвед. Тады можна пра нешта казаць», - заявіў Буданаў.

Паводле ягоных слоў, бунт ПВК Вагнера рыхтаваўся «вельмі загадзя», у ГУВ ведалі пра бунт за паўгода. Цяпер парывы да падобнага сцэнару ў Расеі не назіраюцца, кажа кіраўнік выведкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках