7 жнiўня 2024, Серада, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні людзі труцяцца мухаморамі

7
У Гародні людзі труцяцца мухаморамі

Праз мікрадозінг.

У Гародні з пачатку года зафіксавана некалькі выпадкаў атручвання мухаморамі, распавёў загадчык аддзялення таксікалогіі гарадской лякарні хуткай дапамогі (БХМД) Антон Бах, паведамляе «Гродна Плюс». Уся справа ў мікрадозінгу - ужыванні сушаных грыбоў у звышмалой дозе ў спробе палепшыць здароўе.

«Некалькі выпадкаў ужо сёлета было, калі людзі труцяцца не тое што сабранымі грыбамі, а менавіта сушанымі грыбамі, мухаморамі. Вельмі папулярная цяпер назва - мікрадозінг. Замаўляюць з розных інтэрнэт-рэсурсаў, купляюць гэтыя грыбы і паволі, маленькімі, як яны расказваюць, дозамі ўжываюць, і гэтага дастаткова для таго, каб патрапіць да нас на рэанімацыйны ложак і прабыць тут дзень, два, а то і больш», - распавёў Бах.

У асноўным у гарадзенскую БХМД паступаюць пацыенты з лёгкай або сярэдняй ступенню атручвання, расказваюць лекары, але ёсць і выпадкі з цяжкімі наступствамі, калі гаворка ідзе пра жыццё пацыента. Працэс акрыяння ў такіх сітуацыях можа доўжыцца месяцамі.

Медыкі нагадваюць: у кошык варта класці толькі тыя грыбы, у бясшкоднасці якіх вы ўпэўнены на 100%, інакш сітуацыю не ўратуе нават тэрмічная апрацоўка. А пры ўзнікненні такіх сімптомаў, як млоснасць, дыярэя, болі ў жываце ці галавакружэнне неадкладна варта выклікаць хуткую дапамогу, выпіць некалькі шклянак вады і выклікаць ваніты. Затым выпіць актываваны вугаль з разліку адна таблетка на кілаграм масы цела.

У жніўні 2023 года ў Беларусі забаранілі ўвоз, рэалізацыю, захоўванне, транспартаванне і выкарыстанне харчовай прадукцыі, якая змяшчае мухаморы. Чыноўнікі патрабавалі ад прадаўцоў такіх дабавак вярнуць іх вытворцу або утылізаваць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках