7 жнiўня 2024, Серада, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ набліжаюцца да Курскай АЭС

11
УСУ набліжаюцца да Курскай АЭС

Расейцы чакаюць ультыматуму.

У расейскіх Z-каналах працягвае нарастаць трывога, звязаная з вайсковай аперацыяй УСУ на Курскім кірунку фронту.

Ваенкар крамлёўскага тэлеканала «Расія 1» Аляксандр Сладкоў сцвярджае, што ўкраінскае войска імкнецца ўзяць пад кантроль Курскую атамную электрастанцыю, якая знаходзіцца ўсяго за 60 км ад украінскай мяжы, піша dialog.ua.

Больш за тое, на працягу апошніх дзён УСУ ўклінаваліся ў расейскі тыл на глыбіню 15 км, набліжаючыся да аб'екта.

У сваім Telegram-канале Сладкоў піша, што Украіна можа ўстанавіць кантроль над АЭС, пасля чаго запатрабаваць вярнуць кантроль над украінскай Запарожскай АЭС у абмен.

Ён таксама мяркуе, што Украіна можа шантажаваць Расею падрывам АЭС, як гэта рабіла Расея ў выпадку з Запарожскай станцыяй.

Акрамя таго, украінскія вайскоўцы могуць зрабіць АЭС непрацоўнай, пазбавіўшы Расею найбуйнейшай крыніцы энэргіі.

Аднак самае страшнае, на думку Сладкова, гэта дэманстрацыя Захаду выніковасці ўкраінскага войска і нямогласці Расеі, якая не змагла закрыць мяжу на небяспечным участку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках