Партызаны заўважылі дзіўную актыўнасць расейцаў каля Крымскага моста
- 7.08.2024, 14:37
- 10,418
Калону суправаджалі вайсковыя машыны.
Агент руху супраціву ў Крыме выявіў дзве сістэмы СПА, якія перавозяцца акупантамі ў бок Керчанскага моста. Гэтыя дзеянні робяцца для закрыцця ўразлівых месцаў у абараназдольнасці на фоне вострай нястачы адпаведных сродкаў.
Пра гэта паведамляе рух супраціву «АТЕШ».
Адзначаецца, што агент у Крыме знайшоў перавозку двух сістэм СПА "Бук-М2" і "С-400" для далейшага эшаланавання ля Крымскага моста на Таманскай паўвыспе. Калону суправаджалі вайсковыя машыны, у тым ліку два ўралы з асабовым складам.
«Абарончая сістэма РФ сутыкаецца з сур'ёзнымі праблемамі, звязанымі з неабароненасцю асобных участкаў, такіх як Курская вобласць. Таму, у тэрміновым парадку вымушаныя прымаць меры для зняцця ўзбраенняў з розных участкаў фронту і скідаць вайсковыя сістэмы, для закрыцця ўразлівых месцаў у абараназдольнасці», - гаворыцца ў паведамленні.
У “АТЭШ” адзначаюць, што, відавочна, УС РФ чакаюць удараў у найбліжэйшыя месяцы і не хочуць пакідаць сістэмы СПА ў Крыме, пасля разбурэння моста.