Пуцін занерваваўся праз баі ў Курскай вобласці
23- 7.08.2024, 14:46
- 20,784
Кіраўнік Крамля тэрмінова прызначыў адказнага за сітуацыю.
Пуцін склікаў пазапланавае пасяджэнне Савета бяспекі РФ праз баі і наступы УСУ ў Курскай вобласці.
«Атака вайскоўцаў УСУ ў Курскай вобласці – гэта «маштабная правакацыя», – заявіў Пуцін перад пачаткам нарады з чальцамі ўрада РФ.
Пуцін дадаў, што пасля нарады з урадам будзе ладзіць сустрэчу з кіраўнікамі сілавых ведамстваў.
«Пасля размовы з выканаўцам абавязкаў губернатара Курскай вобласці дадзеныя даручэнні ў шэрагу грамадзянскіх ведамстваў для надання неабходнай дапамогі жыхарам вобласці. Урад таксама прашу заняцца гэтым неадкладна», - дадаў Пуцін.
Адказным у гэтым пытанні ён назваў першага віцэ-прэм'ера Дзяніса Мантурава.