УСУ ўвайшлі ў горад, які пэўны час быў сталіцай УССР
15- 7.08.2024, 15:09
- 24,094
Цікавы факт з гісторыі.
З учорашняга дня расейскія паблікі паведамляюць аб вельмі імклівым пасоўванні УСУ ў Курскай вобласці. Расейскія СМІ паведамляюць аб тым, што УСУ занялі шэраг населеных пунктаў у Суджанскім раёне Курскай вобласці.
Расейскія суполкі паведамляюць, што УСУ занялі населеныя пункты Нікалаева-Дар'іна, Дар'іна і Свярдлікава ў Суджанскім раёне Курскай вобласці. І, магчыма, увайшлі ў сам горад Суджа.
Адметна, што са снежня 1918 да студзеня 1919 г. у Суджы некаторы час знаходзіўся ўрад Савецкай Украіны.