У маляўнічай вёсцы пад Менскам прадаецца новы дом
2- 7.08.2024, 15:53
- 7,032
За пару хвілін - два возеры.
У вёсцы за 12 кіламетраў ад Менска на продаж выставілі дом з бруса 2021 года пабудовы. Усе камунікацыі праведзеныя, а да вёскі вядзе афальтаваная дарога - жыць тут можна круглы год, піша realt.by.
Вёска Прудзішча знаходзіцца ў Маладзечанскім кірунку. Да Менска - 12 кіламетраў, да Менскага мора - 7, а да Заслаўя - 4 кіламетры. За пяць хвілінах хады ад дома знаходзяцца два возеры, дзе можна палавіць рыбу. Там жа, зусім побач, ёсць грыбныя лясы.
Дом новы, яго пабудавалі ў 2021 годзе з бруса хвоі. У доме адзін паверх, агульная плошча - 107 квадратаў.
У доме тры прасторныя жылыя пакоі - гасцёўня плошчай 32 квадраты і яшчэ два пакоі па 17 метраў. Метраж кухні - 19 квадратаў, вітальня - 15. Сумешчаны санвузел таксама знаходзіцца ў доме. Ёсць магчымасць абсталяваць і другі паверх.
Падмурак у доме істужачны. Асноўная частка дома з бруса хвоі, яшчэ адна частка - з газасілікату 400 мм. Сцены ўцеплены і атынкаваны. Дах з металадахоўкі. Ацяпленне ў доме газавае, водазабеспячэнне цэнтральнае - вада разведзеная па доме і пляцы. Каналізацыя мясцовая, пераліўная - 3 кольцы па 2 метры і 3 кольцы па 1,5 метра.
Пляц - 15 сотак, прастакутнай формы.
Каштавацьме такі дом 155 тысяч даляраў.