7 жнiўня 2024, Серада, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ захапілі станцыю «Суджа», праз якую ідзе газ ва Украіну і Еўропу

16
УСУ захапілі станцыю «Суджа», праз якую ідзе газ ва Украіну і Еўропу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гэта адчувальнае для расейцаў месца.

З паведамленняў расейскіх тэлеграм-каналаў, УСУ захапілі газавымяральную станцыю «Суджа» у Курскай вобласці. Там «Газпрам» перадае газ ва ўкраінскую газатранспартную сістэму.

Маршрут праз Суджу - адзіны пакінуты з пяці газаправодаў, якія злучаюць Расею і Еўропу, пішуць расейскія «Новые известия».

З апошніх паведамленняў, УСУ захапілі 11 населеных пунктаў Курскай вобласці і замацаваліся ў іх. Як перадае былы афіцэр Генштаба РФ Міхаіл Звінчук у сваім канале «Рыбар», а таксама іншыя ваенкары, вакол Суджы замацаваліся ўкраінскія войскі.

Суджа - гэта адчувальны пункт на карце не толькі для «Газпрама» і Расіі, але і для Еўропы і самой Украіны.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках