7 жнiўня 2024, Серада, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандуючы ВПС Ірана расказваў беларускаму калегу антысеміцкія трызненні

1
Камандуючы ВПС Ірана расказваў беларускаму калегу антысеміцкія трызненні

Беларускі генерал знаходзіцца з візітам у Тэгеране.

Камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі генерал-маёр Андрэй Лук'яновіч знаходзіцца з візітам у Іране. 7 жніўня ён сустрэўся з камандуючым ВПС Ірана брыгадным генералам Хамідам Вахедзі, паведамляе агенцтва Mehr.

Камандуючы іранскімі ВПС паскардзіўся беларускаму калегу на ЗША і «сіянісцкі рэжым». Ён нагадаў, што імам Рухала Хамейні назваў ЗША «галоўнай прычынай карупцыі і Вялікім Сатаной, які імкнецца да вайны і канфлікту і супрацьстаіць незалежным самадастатковым дзяржавам». Таксама, са слоў Вахедзі, ЗША і Ізраіль вінаватыя ў «бедах і катастрофах» у рэгіёне. Іранскі генерал адзначыў, што ізраільскі рэжым «блізкі да канца», а Іран гатовы абараняць сябе.

«Мы думаем, што гэты ізраільскі рэжым, які забівае дзяцей, набліжаецца да свайго канца. Гісторыя паказвае, што кожны, хто кіруе з дапамогай прыгнёту, не застанецца ва ўладзе і будзе знішчаны як мага хутчэй», - заявіў камандуючы ВПС Ірана.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках