У Беларусь зноў ідуць навальніцы і залевы
- 7.08.2024, 17:06
- 6,990
Абвешчаны аранжавы ўзровень.
Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі праз навальніцы і моцныя ліўні ў сераду, 7 жніўня, паведамляе Белгідрамет.
«Сёння, 7 жніўня (серада), у перыяд з 13.00 да 19.00 на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах - моцныя залевы. У Менску ў перыяд з 13.00 да 19.00 па горадзе чакаецца навальніца. Неспрыяльныя з'явы захаваюцца да канца дня», - гаворыцца ў папярэджанні Белгідрамета.