7 жнiўня 2024, Серада, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-прапагандысты паведамілі аб заходзе УСУ адразу ў два расейскія гарады

7
Z-прапагандысты паведамілі аб заходзе УСУ адразу ў два расейскія гарады

Суджа і Карнеева могуць быць пад кантролем украінскіх войск.

Буйны расейскі правайсковы тэлеграм-канал «Рыбар» і Z-блогер Юрый Кацянок паведамілі аб заходзе ўкраінскіх сіл у Суджу і Карнеева, райцэнтры Курскай вобласці. Вайсковы аналітык Юрый Падаляка і вайсковы блогер Барыс Рожын прагназуюць захоп Суджы ўжо найбліжэйшым часам, піша «Проект».

Першыя паведамленні аб магчымым заходзе УСУ ў Суджу з'явіліся ў мясцовых тэлеграм-каналах. Канал «Суджа родная» (53 тысячы падпісчыкаў) а 15.08 паведаміў, што ім прыходзіць інфармацыя аб пераходзе горада пад кантроль УСУ. Расейскі вайсковы блог «Старэйшы памежатрада» а 15:15 паведаміў, што Суджа знаходзіцца ў «аператыўным акружэнні». Праз паўгадзіны гэтую інфармацыю паўтарыў канал «Мир сегодня с Юрием Подолякой».

Прарасейскі вайсковы блог Alex Parker Returns (былы AP Wagner, які падтрымліваў «ПВК Вагнера») паведаміў блізу 16:00, што «Суджа акупаваная». «У горад хахлы ўвайшлі адразу з некалькіх бакоў, папярэдне ўзяўшы яго ў аблогу. Супраціву ніхто не надаў, бо гарнізона там як такога і не было. Гэта нейкая ганьба!» - напісаў ён.

Выданне Readovka а 16:05 напісала са спасылкай на відавочцаў, што УСУ занялі заходнюю ўскраіну Суджы і вывесілі сцяг над лякарняй. Пасля гэтага, паводле звестак канала, расейскаму войску ўдалося спыніць прасоўванне УСУ.

Блізкі да Мінабароны канал «Рыбарь» а 16.09 паведаміў, што ўкраінскія сілы ўвайшлі адразу ў два райцэнтры — Суджу і Карнеева. А 16:44 інфармацыю аб заходзе ў гарады пацвердзіў і ваенкар Юрый Кацянок. «Рубілава жорсткае. Баявыя дзеянні зараз вядуцца непасрэдна ў межах населеных пунктаў. ДРГ укранацыстаў адзначаныя ў 65 км ад Курчатава, дзе размешчаная Курская атамная электрастанцыя (КАЭС) «, - напісаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках