7 жнiўня 2024, Серада, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахоп YouTube ў РФ паказаў рост на фоне запаволення

4
Ахоп YouTube ў РФ паказаў рост на фоне запаволення

Наведвальнасць хостынгу ў Расеі расце другі тыдзень запар.

На фоне запаволення працы відэахостынгу YouTube наведвальнасць сэрвісу працягвае крыху расці, вынікае са статыстыкі адзінага вымяральніка аўдыторыі Mediascope. Звесткі ўключаюць наведвальнасць і мабільнай версіі.

Паводле гэтых звестак, за тыдзень з 29 ліпеня да 4 жніўня сэрвісам хаця б раз за дзень скарысталіся больш за 82,6 млн чалавек. Гэта больш чым тыднем раней (82,5 млн) і за той жа перыяд летась (81,47 млн). Таксама ў параўнанні з мінулым годам вырас і сярэдні час, які карыстальнікі праводзілі на сэрвісе на мінулым тыдні - ён склаў 107 хвілін супраць 93 у 2023-м.

Аб праблемах з працай YouTube яшчэ 12 ліпеня паведаміў «Растэлекам».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках