7 жнiўня 2024, Серада, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне паспяхова прайшлі выпрабаванні дроны ад пяці літоўскіх вытворцаў

2
Ва Украіне паспяхова прайшлі выпрабаванні дроны ад пяці літоўскіх вытворцаў

Пра гэта паведаміла Мінабароны Літвы.

Паўторныя выпрабаванні дронаў ад пяці літоўскіх вытворцаў ва ўмовах, набліжаных да баявога ўжывання, прайшлі паспяхова. Выпрабаванні адбыліся ва Украіне.

Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Літвы.

У абаронным ведамстве Літвы расказалі, што ва Украіне прайшлі паўторныя выпрабаванні дронаў ад пяці літоўскіх вытворцаў ва ўмовах, набліжаных да баявога выкарыстання. Перад тым апараты ўдасканальвалі паводле водгукаў украінскага боку пасля першых выпрабаванняў.

Адзначаецца, што падчас выпрабаванняў добрыя вынікі паказалі дроны пяці літоўскіх кампаній.

«Украінцы дзеляцца сваім досведам ужывання беспілотнікаў на полі бою, выпрабоўваюць дроны нашых вытворцаў і затым, выбраўшы найбольш прыдатныя патрэбам варыянты, будуць падпісваць кантракты з кампаніямі-вытворцамі. Гэта выдатны стымул і вялікі крок наперад для нашых вытворцаў беспілотнікаў», - заявіў кіраўнік Мінабароны Літвы Лаўрынас Кашчунас.

У ведамстве дадалі, што ў падтрымку Украіны плануюць перадаць дроны літоўскіх вытворцаў агульным коштам 5 млн еўраў, і такія ж беспілотнікі закупяць для літоўскага войска на 3 млн еўраў.

Раней паведамлялася, што сёлета Літва плануе накіраваць дадатковыя 20 мільёнаў еўраў для закупаў розных тыпаў баявых і выведвальных беспілотных лятальных апаратаў. Сродкі таксама пойдуць на падрыхтоўку інструктараў і аператараў дронаў, якія будуць пераймаць досвед украінцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках