7 жнiўня 2024, Серада, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі расейскіх салдат патрапілі ў палон у Курскай вобласці

12
Дзясяткі расейскіх салдат патрапілі ў палон у Курскай вобласці

У раёне КПП «Суджа» чатыры вайскоўцы УСУ ўзялі ў палон 40 расейскіх салдат.

Некалькі дзясяткаў расейскіх салдат маглі трапіць у палон падчас наступу УСУ ў Курскай вобласці. Аб гэтым пішуць украінскія і расейскія інфармацыйныя паблікі. Напрыклад, паводле звестак тэлеграм-канала «Інсайдэр UA», чатыры вайскоўцы войска Украіны ўзялі ў палон 40 расейскіх салдат ля КПП «Суджа». Гэтую інфармацыю са спасылкай на байца 24 АШБ «Айдар» пацвярджае журналіст Аляксандр Няўзораў. У абодвух выпадках публікацыі суправаджаюцца фатаграфіяй, на якой адлюстраваныя некалькі дзясяткаў чалавек у камуфляжнай форме, якія ляжаць на дарозе.

Выданне «Уніян» у сваім тэлеграм-канале размясціла відэа, дзе, як сцвярджаецца, зняты момант здачы ў палон байцам УСУ 22 расейскіх вайскоўцаў.

УСУ пачалі наступленне на Курскую вобласць 6 жніўня. Да раніцы 7 жніўня войска Украіны заняло 11 населеных пунктаў: Любімаўку, Абухоўку, Лебедзеўку, Пакроўскае, Зялёны Шлях, Тоўсты Луг, Ніжні Клін, Нікалаева-Дар'іна, Дар'іна і Свярдлікава.

Нягледзячы на перакідку ў Курскую вобласць рэзерваў расейскага Мінабароны, УСУ ўдалося развіць наступленне. Расейскае войска страціла кантроль над газавымяральнай станцыяй «Суджа», якая забяспечвае прыкладна палову паставак «Газпрама» у Еўропу, а аднайменны горад апынуўся ў аператыўным акружэнні. Як піша «Военный осведомитель», УСУ падцягнулі рэзервы і для расейскага боку «існуе вельмі сур'ёзная імавернасць» страціць Суджу.

Z-канал «Рыбарь», у сваю чаргу, паведамляе, што сітуацыя ў Курскай вобласці «працягвае пагаршацца». Паводле яго звестак, акрамя прасоўвання да Суджы і захопу газавай станцыі «Газпрама», УСУ «пашырылі зону кантролю» на паўночна-заходнім адцінку фронту. «Занятая вёска Леанідава і сяло Любімаўка», - піша «Рыбарь», канстатуючы: спробы расейскіх вайскоўцаў выбіць УСУ з хутара Зялёны Шлях пацярпелі няўдачу. «На жаль, выведгрупы супраціўніка пранікаюць далей», - адзначае іншы Z-канал «Два майоры».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках