8 жнiўня 2024, Чацвер, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарыя падключылася да навучання ўкраінскіх вайскоўцаў

Балгарыя падключылася да навучання ўкраінскіх вайскоўцаў

Сафія дакладна пазначыла сваю прыхільнасць падтрымцы Кіева.

Балгарскія вайскоўцы далучацца да навучання Узброеных сілаў Украіны на тэрыторыі краінаў – чальцоў Паўночнаатлантычнага альянсу ў рамках праграмы «Дапамога NATO ў стварэнні бяспекі і навучанні для Украіны». Адпаведную пастанову прыняў кабмін балканскай краіны.

«Прыняўшы гэтую пастанову, наша краіна дакладна пазначае сваю прыхільнасць да падтрымкі Украіны, адстойвання еўраатлантычных каштоўнасцяў і ўмацавання сваёй салідарнасці з агульнымі намаганнямі ў падтрымцы міжнароднага міру і бяспекі», – прыводзіць мясцовы партал Bgonair заяву ўраду.

У ліпені на саміце NATO ў Вашынгтоне было абвешчана пра стварэнне місіі альянсу, якая будзе каардынаваць ваенныя пастаўкі ва Украіну, навучанне ўкраінскіх салдатаў, узаемадзеянне згодна з доўгатэрміновым двухбаковым пагадненнем пра бяспеку. Місія атрымала назву «Дапамога NATO ў гарантыі бяспекі і навучанні для Украіны» (NATO Security Assistance and Training for Ukraine ці NSATU).

NSATU разгарнула сваю дзейнасць на тэрыторыі краінаў – чальцоў NATO. У задачы місіі ў тым ліку ўваходзіць спрыянне бяспецы Украіны ў адпаведнасці са Статутам ААН. «У адпаведнасці з міжнародным правам не зрабіць NATO бокам канфлікту», – зазначаецца ў тэксце дэкларацыі. Місія таксама павінна падтрымаць трансфармацыю сілаў абароны і бяспекі Украіны, спрыяючы іх далейшай інтэграцыі ў NATO.

Раней украінскіх салдатаў навучалі ў рамках місіі Еўразвязу EUMAM і брытанскай місіі Interflex. На канец чэрвеня EUMAM, у працы якой удзельнічаюць 24 краіны, падрыхтавала 52 тыс. украінскіх вайскоўцаў, што эквівалентна 15 брыгадам. Да канца лета місія плануе давесці колькасць украінскіх вайскоўцаў, якія пройдуць навучанне, да 60 тыс.

Вялікая Брытанія вядзе навучанне ўкраінскіх салдатаў самастойна. Аднак іншыя еўрапейскія краіны бяруць удзел у яе праграме Interflex, якая прадугледжвае падрыхтоўку паводле стандартаў Каралеўскіх узброеных сілаў. Да канца мінулага года брытанскі ўрад даў справаздачу пра навучанне больш як 30 тыс. украінскіх салдатаў. Да канца 2024-га плануецца закончыць трэніроўкі яшчэ 10 тыс. байцоў УСУ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках