30 снежня 2024, панядзелак, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступ на Курск: да баёў далучылася адна з наймацнейшых брыгад УСУ

50
Наступ на Курск: да баёў далучылася адна з наймацнейшых брыгад УСУ

У зоне ўварвання можа быць 10 тысяч украінскіх вайскоўцаў.

Удзел 80-й дэсантна-штурмавой брыгады - адной з найлепшых украінскіх брыгад - падкрэслівае маштаб ўкраінскай аперацыі на поўнач ад паўночнай мяжы Украіны з Расейя.

Пра гэта піша выданне Forbes.

Заходнія журналісты дзякуючы відэа, распаўсюджанаму ў сеціве, устанавілі, што ў баях на тэрыторыі Расеі ўдзельнічае 80 АДШБр. У кадр патрапілі танкі Т-64БВ, Т-80БВ, размінавальная машына УР-77, інжынерная машына ІМР-2, а таксама БТР-80 і амерыканскія колавыя бронетранспарцёры Stryker. Усе машыны браняваныя каркасамі для абароны ад дронаў.

«Толькі 80-я дэсантна-штурмавая брыгада эксплуатуе такое спалучэнне былой савецкай і былой амерыканскай тэхнікі», - піша выданне.

Forbes адзначае, што ўдзел 80-й дэсантна-штурмавой брыгады - адной з найлепшых украінскіх брыгад - падкрэслівае маштаб украінскай аперацыі на поўнач ад паўночнай мяжы Украіны з Расеяй.

Як піша СМІ раней ужо былі спробы перасячэння расейскай мяжы украінскімі фармаваннямі з ліку грамадзян РФ, але гэтыя рэйды былі невялікімі маштабам і абмежаванымі - і ніколі не доўжыліся больш за некалькі дзён. Больш за ўсё яны мелі на мэце збянтэжыць расейскіх лідараў.

Але на думку Forbes, украінская аперацыя, якая пачалася 6 жніўня, адрозніваецца. Задзейнічаны як мінімум тры брыгады колькасцю да 2 тысяч вайскоўцаў кожная: 22-я і 88-я механізаваныя брыгады і 80-я дэсантна-штурмавая брыгада. Артылерыя, беспілотнікі і супрацьпаветраная абарона адыгрываюць важную дапаможную ролю.

«З кожнай гадзінай становіцца ўсё больш зразумела, што тое, што адбываецца ў Курску не з'яўляецца налётам, а сапраўды ўварваннем. Тое, што ўкраінцы ўкладаюць значныя рэсурсы ў гэтае ўварванне, вядома, не гарантуе поспеху. У зоне ўварвання можа быць 10 тысяч украінскіх вайскоўцаў. Расейская Паўночная групоўка войскаў, якая ваюе ўздоўж памежнай паласы, налічвае блізу 48 тысяч вайскоўцаў. Але Паўночная групоўка войскаў загразла ў Ваўчанску, украінскім памежным горадзе за 140 км на паўднёвы ўсход ад Суджы, расейскага памежнага горада, які з'яўляецца месцам украінскага ўварвання», - піша выданне.

Адзначаецца, што вызначальным фактарам падзей у РФ можа стаць тое, наколькі хутка Паўночная групоўка войскаў зможа перакінуць сілы на Суджу, і калі УС РФ будуць рухацца павольна, яны могуць страціць значна больш тэрыторыі Курскай вобласці перад наступам украінскай калоны.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках