21 снежня 2024, Субота, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенец выклікаў міліцыю на супрацоўнікаў міліцыі

4
Гарадзенец выклікаў міліцыю на супрацоўнікаў міліцыі

Усё адбылося праз музыку.

Жыхар Гародні паскардзіўся на лінію 102, што ў яго кватэру звоняць невядомыя. Аднак высветлілася, што візіцёры і самі былі міліцыянерамі, якія прыйшлі разбірацца праз гучную музыку, паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Неспакойная ноч выдалася ў доме па вуліцы Ліможа. Адзін з яго жыхароў каля паўночы звярнуўся на 102 і расказаў, што нехта звоніць да яго ў дзверы.

«Абсурд сітуацыі ў тым, што ў кватэру званілі супрацоўнікі міліцыі», - распавялі ва УУС.

Высветлілася, сілавікі прыйшлі да гарадзенца, бо атрымалі скаргу ад суседзяў на гучную музыку з ягонай кватэры. Чым скончыўся разбор, не паведамляецца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках