21 снежня 2024, Субота, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахлабысцін расказаў пра тое, як ледзь не загінуў у Львове

37
Ахлабысцін расказаў пра тое, як ледзь не загінуў у Львове

На яго нібыта напалі "бабулі з трызубцамі".

Расейскі актор і рупар крамлёўскай прапаганды Іван Ахлабысцін патлумачыў, адкуль у ім столькі нянавісці да ўкраінцаў.

На сваёй старонцы ў сацсетках актор-пуцініст напісаў аб тым, што ў 90-х “ледзь не загінуў” у Львове на дыскатэцы.

"У 1989 годзе я быў на Заходняй Украіне, і там ужо бабулі стаялі з трызубцамі ў руках, і на дыскатэцы нас з сябрам цудам не зарэзалі", – сказаў Ахлабысцін.

Пуцініст таксама дадаў, што ён ненавідзіць Украіну і з-за таго, што ў 2014 годзе абломак ракеты нібыта забіў святара.

Таксама ён нагадаў любімую фэйкавую гісторыю расейскіх прапагандыстаў аб "спаленых людзях у Адэсе ў Доме прафсаюзаў".

“Два трыгеры было ў маім жыцці. Першы - гібель святара ў Данецку ў 2014 годзе. Ён нёс іконы, пачаўся абстрэл, асколак яго зачапіў, і ён, упаўшы на калені, так і памёр. І другі - спаленне людзей у Адэсе ў Доме прафсаюзаў. Тады ў маёй галаве нешта пстрыкнула, кубік Рубіка склаўся. Так пачалася мая цяперашняя гісторыя... Ці ненавіджу я ўкраінцаў? Адкажу крыху пазней…” – заявіў пуцініст.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках