Публічная аплявуха Пуціну
7- 9.08.2024, 9:33
- 15,834
Расейскія генералы пацярпелі чацвёртую вялікую няўдачу.
Украіна здзіўляе магутным рэйдам на тэрыторыю Расеі, і ён не мае прыкмет заціхання. З пачатку аперацыі РФ страціла поўны кантроль сама меней над 350 квадратнымі кіламетрамі сваёй тэрыторыі, а сотні салдат трапілі ў палон. Пачалася гонка, каб спыніць прасоўванне УСУ - і не даць ім абкапацца. Аб гэтым піша The Economist (пераклад - focus.ua).
Як піша выданне са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскай выведцы, Украіна задаволеная першымі поспехамі аперацыі на Куршчыне, якая паралізавала Расею. Паводле ягоных слоў, зараз Расея выкарыстоўвае элітныя падраздзяленні небяспечным спосабам, каб спыніць наступ. З іншага боку, Украіна ідзе толькі туды, дзе гэта мае сэнс.
«Расейцы робяць вельмі дурныя памылкі, і ўсё гэта з-за іх карумпаванага мэнэджмэнту зверху ўніз, які выбірае добрыя навіны, а не праўду». Уварванне на Куршчыне, якое ідзе за няўдачамі ў Кіеве, Харкаўскай вобласці і Херсоне, з'яўляецца “чацвёртай вялікай няўдачай” расейскіх генералаў у механізаванай, манеўранай вайне. Цяпер у нас ёсць варыянты, і расейцы гэта ведаюць», - кажуць ва ўкраінскай выведцы.
Як адзначае выданне, да 8 жніўня ўкраінскія сілы рушылі да горада Суджа, што за10 км ад мяжы, і Коранева - за 15 км. У абодвух раёнах працягваюцца разлютаваныя баі. Асобныя ўкраінскія падраздзяленні адкалоліся і вядуць баі яшчэ глыбей.
“Украіна прыцягнула падраздзяленні сама меней з чатырох элітных брыгад, а гэта азначае, што ўдарная сіла, магчыма, значна большая, замінавалі галоўную дарогу, якая вядзе на паўднёвы ўсход да Белгарада, і мае значныя сродкі СПА ў гэтым раёне. Улічваючы яе паспяховы пачатак, Украіна цалкам можа прыцягнуць больш рэзерваў, нягледзячы на ўласныя тонкія лініі ў Данецкай вобласці на поўдні”, - піша The Economist.
Выданне дадае, што аперацыя на Куршчыне "была ахутаная воблакам таямніцы", а "заходнія ўрады былі заспетыя знянацку". Не ведалі пра гэта і самі ўкраінскія вайскоўцы.
“Нам сказалі пакаваць валізы 4 жніўня. Начальнікі не сказалі, куды мы накіроўваемся, і мы ўсё яшчэ бачым толькі частку”, - распавяла выданню крыніца ў Генштабе.
Крыніца ў Генштабе параўноўвае гэта з гульнёй у шахматы, а далейшыя крокі Украіны будуць вызначацца адказам Расеі – ці перакіне яна рэзервы з Харкаўшчыны і Данбаса, або Украіна зможа рухацца далей.
“Расея спрабавала падрыхтаваць трывалую пазіцыю, але зараз яны ў бядзе, бо не могуць абараніць сваю тэрыторыю. Кожную новую ўкраінскую лінію на тэрыторыі Расеі будзе цяжка ўтрымаць. Але гэта ўжо публічная аплявуха Уладзіміру Пуціну. А для нацыі, якая на працягу большай часткі мінулага года імкнулася да добрых навін, гэта ўжо нешта”, - пракаментавала крыніца ва ўкраінскай выведцы.