Амбасада ЗША: Беларусы натхняюць увесь свет
4- 9.08.2024, 11:01
- 4,758
Амерыканскія дыпламаты нагадалі пра гадавіну беларускай рэвалюцыі.
Амбасада ЗША ў Менску запісала ролік у гадавіну выбараў і пачала пратэстаў 2020 года ў Беларусі. Аўтары выказалі падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага народа і заклікалі неадкладна вызваліць палітвязняў.
“9 жніўня 2020 года беларусы выйшлі на вуліцы на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Праз чатыры больш за 1400 палітвязняў застаюцца за кратамі. Мы заклікаем да іх неадкладнага вызвалення і падтрымліваем беларускі народ і яго дэмакратычныя памкненні”, - заявілі ў амбасадзе.
On August 9, 2020, Belarusians took to the streets to protest against the fraudulent presidential elections. Four years later, more than 1,400+ political prisoners remain behind bars. We call for their immediate release, and we stand with the Belarusian people and their… pic.twitter.com/y2SarPJfrv
— U.S. Embassy Minsk (@USEmbBy) August 9, 2024
Дыпламаты адзначылі, што нягледзячы на чатырохгадовыя рэпрэсіі, беларусы працягваюць падтрымліваць адно аднаго ў супольнай працы над будаўніцтвам дэмакратычнай будучыні.
"Разам з дапамогай міжнароднай супольнасці, якая падтрымлівае волю беларускага народа, беларусы мужна змагаюцца і служаць натхненнем для ўсяго свету", — гавораць у пасольстве ЗША.