21 снежня 2024, Субота, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць немцаў падтрымліваюць Камалу Гарыс

1
Большасць немцаў падтрымліваюць Камалу Гарыс

У пачатку ліпеня 59% апытаных не падабаўся ні Байдэн, ні Трамп.

Сімпатыі да кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Камалы Гарыс і асцярогі далейшай эскалацыі гвалту на Блізкім Усходзе - гэтыя дзве міжнародныя тэмы найбольш хвалявалі немцаў паводле рэпрэзентатыўнага апытання Deutschlandtrend, паведамляе «Немецкая волна».

Пасля таго як Джо Байдэн адмовіўся вылучацца на карысць Гарыс, настроі ў Нямеччыне ў дачыненні да будучых выбараў у ЗША рэзка змяніліся. У пачатку жніўня 77% апытаных заявілі, што разглядаюць Камалу Гарыс як годную кандыдку у прэзідэнты ЗША, і толькі 10% выказаліся на карысць Дональда Трампа, 8% не задавальняе ніводны з кандыдатаў.

У пачатку ліпеня 59 адсоткаў апытаных не падабаўся ні Байдэн, ні Трамп.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках