21 снежня 2024, Субота, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «бітве за ўраджай» саступілі

20
У «бітве за ўраджай» саступілі

Беларус расказаў, чаму планам Лукашэнкі не наканавана спраўдзіцца.

На сённяшні дзень можна смела сцвярджаць, што пастаўленая Лукашэнкам нерэальная лічба на дзевяць мільёнаў тон збожжавых недасяжная, піша чытач сайта Charter97.org:

- Напрыклад, на Віцебшчыне сабралі 189 тысяч гектараў (67% плошчаў). Намалот склаў 456 тысяч тон. У ідэале намалююць да 700 тысяч тон, што ў рэаліях лукашэнкаўскага рэжыму недасяжна. План на вобласць стаяў 900 тысяч тон.

Не выратавала сітуацыю курыраванне вобласці міністрам сельскай гаспадаркі Ліневічам і кіраўніком «парламента» Сергіенкам.

Прыблізна такія паказчыкі ва ўсёй краіне. Пасля ўзмацнення санкцый у 2022-24 гадах рэжым Лукашэнкі пазбавіўся доступу да заходніх тэхналогій і насеннага матэрыялу. Моцна ўдарыла па якасці беларускай тэхнікі адсутнасць якасных імпартных дэталяў. З кожным годам пагаршаецца агульная сітуацыя і карупцыя сельскай гаспадаркі. Дасягненне дасанкцыйных збораў ураджаю - няздзейсная хімера састарэлага дыктатара.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках