У Расеі заблакавалі яшчэ адзін папулярны мэсанджар
15- 9.08.2024, 21:26
- 31,340
Ён уважаецца за адзін з самых бяспечных.
Мэсэнджар Signal заблакаваны ў Расеі «за парушэнне заканадаўства», абвясціў Раскамнагляд.
Як адзначае «Медуза», расейскія карыстальнікі пачалі скардзіцца на збоі ў працы сэрвісу ўдзень, 9 жніўня. Мээенджар перастаў адкрывацца без VPN або ўключэння рэжыму абыходу блакавання.
Signal уважаецца за адзін з самых бяспечных месэнджараў. Сэрвіс выкарыстоўвае скразное шыфраванне для званкоў, абмену паведамленнямі і файламі, што дазваляе абараніць іх ад перахопу аператарам сотавай сувязі і спецслужбамі. Акрамя таго, мэсанджар атрымлівае і захоўвае мінімум звестак аб карыстальніках у параўнанні з іншымі сэрвісамі.