Украінскія вайскоўцы запісалі зварот з Суджы
31- 9.08.2024, 19:48
- 34,288
Яго знялі каля філіяла «Газпрама».
Украінскія ваяры запісалі відэа з расейскага горада Суджа Курскай вобласці. Ролік распаўсюдзілі ў сеціве, заўважыў «Уніян».
Байцы 99-га механізаванага батальёна 61-й асобнай стэпавай брыгады Узброеных сілаў Украіны знаходзяцца ля будынка філіяла расейскага «Газпрама».
«Горад кантралюецца Узброенымі сіламі Украіны. У горадзе спакой, усе дамы цэлыя. Стратэгічны аб'ект “Газпрама” ў горадзе Суджа кантралюецца байцамі 99-га механізаванага батальёну 61-й асобнай стэпавай брыгады», – заявіў адзін з вайскоўцаў.
— Newsfeed (@Newsfeed883920) August 9, 2024