Эксперт: Збіццё гелікаптэраў дронамі СБУ ў Курскай вобласці – новая старонка ў гісторыі войнаў
1- 9.08.2024, 21:18
- 12,538
Кошт аднаго збітага расейскага гелікаптэра – больш за $18 мільёнаў.
Збіццё двух расейскіх гелікаптэраў FPV-дронамі на Куршчыне – гэта новая старонка ў гісторыі вайны. Пра гэта напісаў у «Фэйсбуку» ўкраінскі палітолаг Аляксей Галабуцкі.
Эксперт адзначае, што збіццё гелікаптэраў адбылося дзякуючы тэхналагічным інавацыям, якія ўжыла СБУ.
– Гаворка ідзе пра высокі ўзровень ваеннага мэнэджмэнту. Для знішчэння расейскай тэхнікі Служба выкарыстоўвае паветраныя і марскія дроны, якія з'яўляюцца ўласнымі распрацоўкамі. Дзясяткі праведзеных спецаперацый маюць значны ўплыў на ход вайны. Аднак самае галоўнае ў поспеху спецаперацый – прафесіяналы. Людзі – вось самы каштоўны рэсурс гэтай вайны, і бачу, што ва ўстанове Малюка гэта добра разумеюць, – падкрэслівае Галабуцкі.
"Служба божа України" доганяє кармою черговий російський гелікоптер pic.twitter.com/91Lb5jccCH
— Українська правда ✌️ (@ukrpravda_news) August 9, 2024
Асобна эксперт спыняецца на кошце падбітай тэхнікі:
– Кошт збітага расейскага гелікаптэра – больш за 18 млн даляраў. Гэта ў тысячы разоў больш за кошт дрона, які яго збіў. А я нагадаю, што байцамі Службы ўжо знішчана больш за тысячу танкаў, а таксама БТРы, артылерыйскія сістэмы, радыёлакацыйныя ўстаноўкі і да таго падобнае. Увогуле, тэхніка ворага, якую падбілі падраздзяленні Службы, каштуе мільярды даляраў.
– Унікальныя кадры збівання гелікаптэраў FPV-дронамі СБУ ўжо абляцелі свет. А нам застаецца сачыць за падзеямі на Куршчыне і чакаць новых паспяховых выпадкаў дэмілітарызацыі ворага на ягонай тэрыторыі, – рэзюмуе Галабуцкі.