1 верасня 2024, Нядзеля, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны масава атакавалі Маскву: гарыць НПЗ

21
Украінскія дроны масава атакавалі Маскву: гарыць НПЗ

Як мінімум дзевяць БПЛА ўдарылі па сталіцы РФ.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін сцвярджае, што ўночы ў нядзелю, 1 верасня, расейская СПА нібыта збіла сама меней дзевяць беспілотнікаў, якія атакавалі сталіцу краіны-агрэсара.

У сваёй нататцы ў Telegram Сабянін заявіў, што першы БПЛА быў збіты ў гарадской акрузе Падольск.

Пасля мэр Масквы паведаміў аб яшчэ адным БПЛА, які нібыта ўдалося збіць.

Як сцвярджае Сабянін, у абодвух выпадках абышлося без пацярпелых і разбурэнняў.

Пазней Сабянін заявіў, што СПА нібыта збіла яшчэ пяць беспілотнікаў: у Ленінскай гарадской акрузе, Раменскай і ў раёне Маскоўскага НПЗ.

Telegram-канал ASTRA апублікаваў фота і відэа НПЗ пасля нападу.

Як піша расейскі Telegram-канал Осторожно, навіны, праз напад БПЛА ў маскоўскім аэрапорце Унукава быў затрыманы шэраг рэйсаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках