1 верасня 2024, Нядзеля, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску Porsche пратараніў таксі

5
У Менску Porsche пратараніў таксі

Таксіст не саступіў дарогу.

Porsche пратараніў аўтамабіль сэрвісу "Яндэкс.Таксі" на сталічным праспекце Дзяржынскага. Пра гэта паведамляе ДАІ Менска.

«З папярэдняй інфармацыі, сёння а 20:46 43-гадовы кіроўца аўтамабіля BELGEE сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пры развароце … не даў перавагу аўтамабілю Porsche, які рухаўся ў сустрэчным кірунку, з прычыны чаго адбылося сутыкненне», – гаворыцца ў паведамленні.

Як сцвярджаюць праваахоўнікі, ад удару машына таксі працягнула рух і сутыкнулася з асвятляльнай мачтай, а затым рэзнулася ў прыпаркаваны аўтамабіль Renault.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках