1 верасня 2024, Нядзеля, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Пуцін коньмі заплаціў Кім Чэн Ыну за набоі

8
The Times: Пуцін коньмі заплаціў Кім Чэн Ыну за набоі

24 “арлоўскія рысакі” адправіліся ў КНДР.

Пуцін адправіў паўночнакарэйскаму дыктатару Кім Чэн Ыну партыю коней пароды "арлоўскі рысак" - як частку аплаты за артылерыйскія боепрыпасы для вядзення вайны супраць Украіны, паведамляла выданне The Times 31 жніўня.

Паводле інфармацыі ветэрынарнай службы Прыморскага краю (а гэты рэгіён мае чыгуначнае злучэнне з Паўночнай Карэяй) 31 жніўня праз наземную мяжу РФ і КНДР было перавезена 24 коні - 19 жарабцоў і пяць кабыл.

"Кім Чэн Ын атрымаў новую партыю коней з Расеі, што стала новай прыкметай росту збліжэння паміж паўночнакарэйскім лідарам і Пуціным", – мяркуюць у Times.

Паведамляецца, што “арлоўскі рысак” - улюбёная конская парода Кім Чэн Ына. Менавіта на такіх конях ён звычайна з’яўляецца на прапагандысцкіх фота- і відэаматэрыялах, якія распаўсюджваюцца рэжымам КНДР.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках