Беларускі футбаліст ізраільскага клуба забіў з кутняга
4- 1.09.2024, 11:18
- 5,954
Відэафакт.
У суботу, 31 жніўня, у матчы другога тура чэмпіянату Ізраіля ў футболе "Хапаэль" з Хайфы сустракаўся з "Макабі" з Бней-Рэйне.
У гаспадароў адзіным дакладным выстралам адзначыўся беларускі форвард Дзмітрый Анцілеўскі. Футбаліст здолеў вызначыцца прамым ударам з кутняга.
"Хапаэль" з адным балам займае 10-е месца ў турнірнай табліцы.
Хапаэль Хайфа — Макабі — 1:3 (Анцілеўскі, 9; Джабер, 57, Хадзіда, 76, Фадзіда, 95+).