21 снежня 2024, Субота, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта сталы прадстаўнік Украіны ў Радзе Бяспекі ААН намякае на смерць Лаўрова

22
Навошта сталы прадстаўнік Украіны ў Радзе Бяспекі ААН намякае на смерць Лаўрова
Сяргей Кісліца

Інтрыгуючая заява Сяргея Кісліцы.

Сталы прадстаўнік Украіны пры Радзе бяспекі ААН Сяргей Кісліца на сваёй старонцы ў сацсетцы X намякнуў на смерць кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова:

«Для некаторых расейскіх вайсковых злачынцаў памерці ў сваёй пасцелі ў элітным прыгарадным раёне можа здацца самым простым выхадам. Нават калі яны прапусцяць лаву падсудных, яны пойдуць проста ў пекла, каб гарэць там вечна, абыходзячы чысцец... Некаторыя кажуць, што ён ужо склеіў ласты, але ўсё ж, з іроніі лёсу, я б хацеў, каб ён быў жывы, каб убачыць яго на лаве падсудных…»

Украінскі палітолаг Ігар Рвйтэровіч у эфіры Radio NV

- Я не думаю, што гэта экстравагантныя [заявы]. Тут трэба разумець, што ў дыпламатаў, асабліва тых, якія працуюць у Арганізацыі аб'яднаных нацый, праца прадугледжвае максімальную публічнасць і неабходнасць прыцягваць увагу да таго, што тамака адбываецца. Паколькі для нас гэта пэўная пляцоўка данясення інфармацыі аб расейска-ўкраінскай вайне, данясенні інфармацыі аб расейскіх ваенных злачынствах, расейскіх ваенных злачынцах, то такія тэксты адыгрываюць вельмі важную ролю. І на іх звяртаюць увагу, і яны нагадваюць свету, што напраўду адбываецца ва Украіне пасля пачатку шырокамаштабнага ўварвання Расеі.

Тым больш, што наш прадстаўнік умее дадаць крыху інтрыгі. У яго вельмі трапныя фармулёўкі. І ён такім чынам нагадвае пра шматлікія важныя рэчы, пра якія мы часам забываемся. Асабліва, што самае галоўнае, пра гэта забываюцца розныя іншыя краіны, таму што яны там нядаўна мелі сумнеўнае задавальненне слухаць, напрыклад, таго ж Лаўрова ці прадстаўнікоў Расеі, якія расказваюць абсалютную лухту, перастаўляюць усё з ног на галаву і займаюцца адкрытай дэзінфармацыяй.

То бок, гэта рэчы, якія, сапраўды, маюць пад сабой пэўныя падставы. Магчыма нейкая інфармацыя, якая ўжо вядома ў дыпламатычных колах, але яшчэ пакуль не выйшла вонкі. Гэта, вядома, прымусіць шмат каго задумацца, пашукаць нешта пра гэтага «сумнага коніка» (так завуць Лаўрова - Рэд.) і, дарэчы, убачыць усю гэтую хлусню, якую ён казаў.

Таксама нам не трэба забывацца на адну вельмі важную рэч. Расейская так званая палітычная эліта, якая адказная за арганізацыю і вядзенне вайны, яна пераважна складаецца з вельмі паджылых людзей. Тое, што там некаторыя з іх больш-менш нармальна выглядаюць, - гэта цуды сучаснай медыцыны. Але гэта паджылыя людзі сапраўды і з імі ў кожны момант можа здарыцца, што хочаш, нейкія натуральныя рэчы.

І тут складана не пагадзіцца са спадаром Кісліцам, што для іх гэта, вядома, самы просты варыянт - пазбегнуць будучага пакарання, памерці дзесьці ў сваім ложку, магчыма, нават у асяроддзі сваіх жонак, дзяцей, палюбоўніц, таму што яны вядуць дастаткова багемны лад жыцця.

Паглядзім, пачакаем. Я думаю, што калі нешта такое мела месца, яно рана ці позна выйдзе вонкі, пра гэта пачнуць пісаць, у тым ліку расейскія СМІ.

Але я тут згодзен у тым, што хацелася б, вядома, гэтых людзей найперш убачыць на лаве падсудных; а калі ўжо яны дойдуць да свайго натуральнага нейкага канца, каб гэта адбывалася не ў прыгожых дамах, набытых за нарабаваныя і крывавыя, па сутнасці, грошы, а ў турмах, дзе яны будуць дажываць свой век.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках