1 верасня 2024, Нядзеля, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўская мытня папярэдзіла беларусаў

2
Літоўская мытня папярэдзіла беларусаў

Сёння на мяжы будзе рамонт.

Істотнае запаволенне працы літоўскіх мытнікаў магчымае сёння праз работы планавага абслугоўвання апаратнага і праграмнага забеспячэння мытных інфармацыйных сістэм. Такая інфармацыя размешчаная на сайце мытнай службы Літвы.

Планавыя работы пачаліся сёння а 6.00, а закончацца да 18.00.

У гэты час дакументы для мытнага афармлення літоўскі бок будзе прымаць толькі ў папяровым выглядзе.

Беларускія мытнікі просяць перавозчыкаў і грамадзян, якія плануюць перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы, мець гэта на ўвазе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках