1 верасня 2024, Нядзеля, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўнікаў пачатковых класаў адпраўляюць выкладаць пяцікласнікам

4
Настаўнікаў пачатковых класаў адпраўляюць выкладаць пяцікласнікам

Праз нястачу кадраў.

Як стала вядома «Нашай Ніве», прынамсі ў некаторых школах Менска настаўнікаў малодшых класаў плануюць ставіць выкладаць у пяцікласнікаў.

«Настаўнікаў малодшых класаў плануюць ставіць выкладаць у пяцікласнікаў толькі ў тых прадметах, якія ёсць у малодшай школе. Матэматыку, мовы і нават гісторыю», - кажа крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Колькасць настаўнікаў у Беларусі змяншаецца, адзначае ThinkTanks. Найбольш зменшылася колькасць настаўнікаў замежных моў. За апошнія пяць гадоў у беларускіх школах іх стала на 662 чалавекі менш.

На другім месцы ў гэтым паказчыку знаходзяцца настаўнікі музыкі і спеваў. Іх стала на 460 чалавек менш.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры - на трэцім месцы (мінус 269 чалавек).

У той жа час колькасць школьнікаў за апошнія пяць гадоў павялічылася з 1,031 мільёна вучняў у 2019 годзе да амаль 1,090 мільёна ў 2023 годзе.

Тым не менш, на працягу некалькіх гадоў сітуацыя зменіцца, паколькі, з прычыны спаду нараджальнасці апошніх гадоў, колькасць выхаванцаў дзіцячых садкоў зніжаецца. Калі ў 2019-м было 437 тысяч выхаванцаў, то ў 2023-м - 356 тысяч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках