1 верасня 2024, Нядзеля, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля берагоў Нарвегіі знайшлі мёртвага расейскага кіта-шпіёна

7
Каля берагоў Нарвегіі знайшлі мёртвага расейскага кіта-шпіёна

Выведчыка звалі Хвалдзімір.

Каля берагоў Нарвэгіі памёр расейскі кіт-шпіён Хвалдзімір. Яго ўпершыню заўважылі яшчэ ў 2019 годзе, але жывёліна ўцякла на волю. Пра гэта паведамляе нарвэжскі вяшчальнік NRK.

Існавала падазрэнне, што расейскія спецслужбы трэніравалі кіта для шпіянажу, паколькі на жывёліне была замацаваная экшн-камера GoPro і лагатып пецярбуржскай кампаніі.

Што цікава, напярэдадні, як адзначаюць спецыялісты, Хвалдзіміра бачылі жывым. Яшчэ а 12 гадзін 31 жніўня ратавальнік Даг Анфіндсэн назіраў здалёку за кітом. Хвалдзімір адчуваў сябе выдатна, ён нырцаваў і вынырваў з вады.

Аднак ужо а 14:30 у порце горада Ставангер паведамілі, што кіт ляжыць на вадзе ў гавані Рысавіка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках