1 верасня 2024, Нядзеля, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-прапаганда завыла пасля маштабнага ўдару дронаў УСУ па РФ

1
Z-прапаганда завыла пасля маштабнага ўдару дронаў УСУ па РФ

Расейскія блогеры скардзяцца на «дзіравую» СПА.

Z-прапагандысты нервова адрэагавалі на маштабны ўдар дронаў УСУ па Расеі. 158 дронаў атакавалі 15 абласцей Расеі.

Расейскія блогеры скардзяцца на «дзіравую» СПА і абвінавачваюць у хлусні міністэрства абароны Расеі, піша «Дыялог».

Вялікі допіс з нагоды налёту апублікаваў вядомы расейскі Z-ваенкар Ілля Туманаў (Fighterbomber), які звязаны з ВКС РФ.

Ён выказаў незадаволенасць тым, што Мінабароны РФ бадзёра рапартуе аб нібыта перахопе 158 БПЛА, калі ўвесь свет назірае кадры падпаленых ДРЭС і НПЗ у Расеі.

«Фактам з'яўляецца толькі адзін параметр - аб'ект знішчаны ці не… Калі ён гарыць, то, адпаведна, знішчаны. І ўжо без розніцы, разбілі яго мільёнамі дронаў або адным. Дрон гэты быў, ці свая зенітная ракета, ці ўвогуле бабка з запалкамі яго спаліла… Таму 1 дрон ці ракета, але якая трапіла ў цэль, значна страшнейшая за 1000 дронаў і ракет, якія нікуды не трапілі. Лічыць трэба гэты адзін», - напісаў ён.

Больш рэзка выказаўся Z-ваенкар Alex Parker Returns, які хаваецца ў Канадзе. Ён адкрыта абвінавачвае Мінабароны РФ у хлусні.

«Ужо можна канстатаваць факт, што іх ударныя і колькасныя магчымасці значна ўзраслі. Цэлі знішчаныя. Ёсць відэафіксацыя прылётаў па гідраэлектрастанцыях і НПЗ. Дзіравае СПА, як звычайна, не дало рады… Але Мінабароны дало справаздачу, што збіта 100 500 беспілотнікаў. Так, сапраўды збіта. Электрастанцыямі і НПЗ. Класічнае «памыляцца можна, а хлусіць трэба». І так у іх заўсёды», - паскардзіўся расейскі ультрапатрыёт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках