1 верасня 2024, Нядзеля, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курская аперацыя: ва УСУ расказалі, што адбываецца ў падкантрольных гарадах і вёсках РФ

2
Курская аперацыя: ва УСУ расказалі, што адбываецца ў падкантрольных гарадах і вёсках РФ

Мясцовае насельніцтва агаломшанае дзеяннямі сваёй улады і войска.

Расея ўзмацніла абстрэл КАБамі і FPV-дронамі населеных пунктаў Курскай вобласці, якія знаходзяцца пад кантролем Сіл абароны Украіны.

Пра гэта сказаў спікер аператыўна-тактычнай групоўкі "Поўнач" Вадзім Мыснік у эфіры тэлемарафону, піша unian.net.

Ён адзначыў, што Сілы абароны Украіны прадаўжаюць аперацыю, яны выконваюць задачы, якія ставяцца перад імі. Пры гэтым дадаў, што аб задачах і выніках не будзе паведамляць, каб ажыццявіць запланаванае.

Мыснік паведаміў, што гуманітарная сітуацыя складаная на тэрыторыі Курскай вобласці, якую кантралююць Сілы абароны Украіны, бо расейскае войска ўзмацніла абстрэлы расейскіх гарадоў і вёсак.

«Мясцовае насельніцтва ўзрушана, бо яны не былі арганізавана эвакуаваныя, а цяпер яны пакутуюць без святла і вады. Мы прытрымліваемся міжнароднага гуманітарнага права і забяспечваем мясцовае насельніцтва прадуктамі харчавання, медыкаментамі. Таксама ўжо арганізавана падключэнне вады. Спрабуем стварыць умовы неабходныя для нармальнага пражывання, але большасць насельніцтва ў горадзе Суджа начуе ў сутарэннях, бо абстрэлы вельмі ўзмацняюцца ў апошнія дні», - падкрэсліў ён.

Прадстаўнік АДГ «Поўнач» адзначыў, што ўкраінскія вайскоўцы шмат размаўляюць з мясцовым насельніцтвам - паказваюць фотавыставы разбураных украінскіх гарадоў і дэманструюць фільмы аб злачынствах, якія здзяйснялі расейцы ў пачатку вайны.

«У іх розныя меркаванні, але ў асноўным яны разумеюць. Усе кажуць, што жадаюць міру, што па-за палітыкай. Жадаюць, каб ім далі калідор, каб яны маглі выехаць з зоны баявых дзеянняў, але Расея не згаджаецца. Яны не разумеюць чаму па месцах, дзе няма вайскоўцаў у іх населеных пунктах Расея б'е КАБамі, FPV-дронамі. Нядаўна ў горадзе Суджа расейскае войска разбурыла лядовую арэну, а пазаўчора - сучасны будынак школы-інтэрната», - распавёў Мыснік.

Прадстаўнік АДГ «Поўнач» адзначае, што ў першыя дні быў страх з боку мясцовага насельніцтва, але не супраціў.

«Цяпер ужо дзейнічае вайсковая камендатура, праводзяцца стабілізацыйныя дзеянні, зачышчаюцца асобныя месцы, але з боку насельніцтва супраціву арганізаванага не назіраем. Нямала людзей тут размаўляюць на ўкраінскай мове ці суржыку, многія людзі здзіўлены добрым стаўленнем да іх украінскіх вайскоўцаў», - распавёў Мыснік.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках