1 верасня 2024, Нядзеля, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп перамагае Гарыс у пяці ключавых штатах

21
Трамп перамагае Гарыс у пяці ключавых штатах

Вынікі апытання.

Кандыдатка ў прэзідэнты ад дэмакратаў Камала Гарыс адстае ад свайго рэспубліканскага апанента Дональда Трампа ў пяці ключавых вагальных штатах, паведамляе Newsweek са спасылкай на вынікі сацыялагічных апытанняў.

Апытанні, праведзеныя рэспубліканскай сацыялагічнай групай Trafalgar Group у трох ключавых вагальных штатах, якія могуць вызначыць пераможцу выбараў 2024 года, паказваюць, што Трамп нязначна апярэджвае Гарыс у Пенсільваніі (47% супраць 45%) і Вісконсіне (47% супраць 46%).

Акрамя таго, апытанні паказваюць, што Гарыс і Трамп ідуць нараўне ў Мічыгане - кандыдата ад рэспубліканцаў падтрымалі 47% рэспандэнтаў, а яго супраціўніцу ад дэмакратаў - 46,6%.

Апытанне InsiderAdvantage у вагальных штатах паказвае, што Трамп апярэджвае Гарыс ва ўсіх, акрамя аднаго, з чатырох пакінутых асноўных вагальных штатаў, паведамляюць у Newsweek.

Таксама апытанні паказваюць, што Трамп апярэджвае Гарыс на адзін пункт у Арызоне (49% супраць 48%), Невадзе (48 адсоткаў супраць 47) і Паўночнай Караліне (49 адсоткаў супраць 48). У Джорджыі ў абодвух аднолькавыя паказчыкі - 48%.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках