1 верасня 2024, Нядзеля, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Брагіна: Рэгулярна чуем выбухі ракет

2
Жыхар Брагіна: Рэгулярна чуем выбухі ракет

Беларус расказаў, як яго закранула вайна.

Чытач сайта Charter97.org з Брагіна, які знаходзіцца ў Гомельскай вобласці, распавёў, як яго закранула вайна:

- Нашае мястэчка — гэта крыху больш за 4 тысячы чалавек, якія захраслі ў такім дрэнным месцы з падвышаным радыяцыйным фонам.

Цяпер у нашым раёне вядзецца актыўнае асвойванне зямель, бо радыяцыі ж не відаць, а значыць — яе і няма.

Школа, паліклініка – здаецца ўсё, як і ва ўсіх іншых раёнах Беларусі. Вось толькі з пачаткам вайны жыццё жыхароў нашага мястэчка значна змянілася. Даўней па адзенне і харчы, дый проста так усе нашы жыхары ездзілі ў Чарнігаў. Так, вам не падалося, тут няма памылкі! Гомель ад нас знаходзіцца ўдвая далей. Таму Чарнігаў быў для нас акном у свет!

З пачаткам вайны мы адчуваем сябе як адцятымі ад цывілізацыі. У мяне з гэтай прычыны здарылася страшэнная дэпрэсія. Няма куды ні выйсці, ні паехаць.

А яшчэ мы тут рэгулярна чуем гукі ад выбухаў ракет, бачым вайсковую тэхніку не на парадах. Мы не хочам вайны, але сталі міжвольнымі ўдзельнікамі гэтай драмы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках