1 верасня 2024, Нядзеля, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блізу дзесяці магутных выбухаў: РФ ударыла па Харкаве ракетамі

8
Блізу дзесяці магутных выбухаў: РФ ударыла па Харкаве ракетамі

Ёсць параненыя.

Удзень 1 верасня расейскія акупацыйныя войскі нанеслі блізу 10 удараў па ўкраінскім Харкаве. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі мясцовых улад.

Прыблізна а 14:00 паводле менскага часу ў Харкаве прагучала серыя выбухаў. Кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў заявіў, што вядома аб пашкоджаннях цывільнай інфраструктуры і параненых.

Мэр горада Ігар Церахаў удакладніў, што адзін з удараў прыпаў па раёне прыватнай забудовы.

«Гараць некалькі падворкаў, супермаркет. Ёсць пацярпелыя, у іх ліку медыкі», - напісаў ён.

Сярод пашкоджанай інфраструктуры ў выніку варожых прылётаў - гандлёвы цэнтр, аб'ект спартыўнай інфраструктуры, жылыя дамы, дадаў Сінягубаў. Вядома аб шасці параненых, з іх - шасцігадовае дзіця, у яго вострая рэакцыя на стрэс.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках