1 верасня 2024, Нядзеля, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жнівень стаў адным з самых «ураджайных» месяцаў для УСУ

1
Жнівень стаў адным з самых «ураджайных» месяцаў для УСУ

У Расеі абнавіўся рэкорд страт.

Жнівень стаў адным з самых значных месяцаў у плане страт расейскага войска. Асабліва заўважнымі былі страты беспілотнікаў, спецыяльнай тэхнікі і артылерыйскіх сістэм, а таксама асабовага складу.

Гэтую інфармацыю падаў палітычны аналітык Раман Шрайк, базуючыся на звестках партала russian-casualties.in.ua. Паведамляецца, што колькасць страчаных дронаў перавысіла 1500, што складае ў сярэднім амаль 450 адзінак на тыдзень.

Страты Расеі ў жніўні 2024 года (у дужках пазначана сярэдняе значэнне за тыдзень):

асабовы склад: 36 810 (19 881)

танкі: 193 (277)

ББМ: 557 (541)

артсістэмы: 1517 (569)

РСЗА: 44 (38)

сродкі СПА: 34 (30)

самалёты: 5 (12)

гелікаптэры: 2 (11)

БПЛА: 1539 (468)

ракеты: 151

аўтатэхніка: 2065 (770)

спецтэхніка: 278 (96)

караблі/катары: 0 (1).

У той жа час, аналітык заўважыў у статыстыцы страт дзівосы. Статыстыка страт танкаў і баявых браніяваных машын (ББМ) наадварот знізілася, і гэта пры значным прасоўванні акупантаў на Пакроўскім кірунку.

«Мы ведаем, што на Пакроўскім кірунку РФ бранятэхніку амаль не выкарыстоўвае, але не вельмі зразумела чаму так – ці пачынае адбівацца змяншэнне яе колькасці, думаюць, што і без тэхнікі ўсё нармальна ідзе, ці для чагосьці берагуць», – разважае Шрайк.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках