1 верасня 2024, Нядзеля, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Для Лукашэнкі пачатак вайны стане ягоным канцом»

15
«Для Лукашэнкі пачатак вайны стане ягоным канцом»

Таму ён шукае шляхі замірэння з Украінай.

Вядоўца «Хадаркоўскі Live» Сяргей Асланян у інтэрв'ю 24 каналу заявіў, што Лукашэнка дагаджае Пуціну і вымушаны перакідаць туды-сюды свае войскі, хоць вельмі баіцца выпусціць іх за межы Беларусі. Як толькі беларускі дыктатар застанецца без войска - ён застанецца без сілы, што яму не падыдзе, бо ён добра памятае пратэсты супраць яго ў 2020 годзе. Дзеля Пуціна яму трэба сабраць войскі і сказаць, што «ў мяне тут манеўры, зараз буду палохаць украінцаў».

- Аднак гэта не перашкаджае яму павіншаваць Украіну з Днём Незалежнасці, разумець, што яго краіна з'яўляецца суседам Украіны, - падкрэсліў Асланян.

Вядоўца патлумачыў, што для Лукашэнкі пачатак вайны стане ягоным канцом, таму што ў адрозненне ад расейскага дыктатара ў яго няма вялікай колькасці рэсурсаў. Хоць Пуціну ён павінен быць максімальна лаяльным, але ён шукае шляхі замірэння з Украінай.

- Лукашэнка ведае, што ў Маскве ўжо гатовыя на перамовы. Расея, з аднаго боку, брутальна працягвае ваяваць, а з другога - рэсурсы ў яе заканчваюцца. Лукашэнка бачыць, што ў Крамля няма ўпэўненасці ў перамозе, - заўважыў Асланян.

Вядоўца ўпэўнены, што пасля Лукашэнка паспрабуе ўступіць у перамовы паміж Расеяй і Украінай, бо яму трэба ўтрымаць уладу ў Беларусі. З часам ён стане лаяльным да ўкраінцаў, а для расейскага дыктатара ўсё будзе рабіць на паказ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках