1 верасня 2024, Нядзеля, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці закране Беларусь «гістарычная хваля цяпла» ў верасні?

3
Ці закране Беларусь «гістарычная хваля цяпла» ў верасні?

Сіноптыкі папярэдзілі пра рэкордныя тэмпературы.

Хоць на календары ўжо амаль восень, лета ў Беларусі, паводле прагнозаў сіноптыкаў, не спяшаецца адыходзіць. У першыя дні верасня чакаецца тэмпература паветра да +32°С.

Таксама паведамляецца, што «Еўропа знаходзіцца на мяжы гістарычнай хвалі цяпла» і «ўбачыць дзясяткі рэкордаў самых гарачых восеньскіх дзён на вялізных тэрыторыях паміж Славеніяй, Харватыяй, Чэхіяй, Аўстрыяй, Славакіяй, Вугоршчынай, Польшчай» і не толькі. «Нават некаторыя нацыянальныя рэкорды знаходзяцца пад пагрозай праз тэмпературы да +34… +38°C».

Мяркуючы з мапы, апублікаванай у канале, гэтая «хваля цяпла» ў верасні закране і Беларусь.

Аднак 1 верасня трэба чакаць халодны фронт жыхарам некаторых абласцей.

Як расказалі спецыялісты, халодны фронт пройдзе над заходняй паловай Беларусі ў нядзелю, 1 верасня. Мяркуючы з звестак сэрвісу Windy.com, ён закране частку Віцебшчыны (найбольшы ўплыў), Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны. Аднак да вечару фронт аслабее.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках