1 верасня 2024, Нядзеля, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ спалілі дронамі «гняздо» акупантаў на Данбасе

2
УСУ спалілі дронамі «гняздо» акупантаў на Данбасе

Пад удар трапіла 120-я артылерыйская брыгада УС РФ.

Расейскі вайсковец паказаў на відэа наступствы нападу ўкраінскіх дронаў FPV на агнявы пункт каля сяла Навасёлаўка Першая ў Данбасе. У выніку налёту расейцы страцілі дзве адзінкі баявой тэхнікі і склад снарадаў.

Пад удар трапіла 120-я артылерыйская брыгада УС РФ. Атака дронаў прывяла да знішчэння бронеаўтамабіля Урал-63704 «Тарнада-У», гарматы 2А36 «Гіяцынт-Б» калібру 152 мм і арсеналу з карэктаванымі артылерыйскімі боепрыпасамі «Краснаполь». Уся тэхніка згарэла і аднаўленню не падлягае.

Вайсковец, які зняў відэа, адзначыў, што сродкі абароны ад дронаў аказаліся неэфектыўнымі, паведамляе тэлеграм-канал «Украіна 365».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках